ХК “Дынама” (Мінск) звярнуўся ў КХЛ з-за судзейства ў гульні з "Лакаматывам"
Паводле заявы хакейнага клуба “Дынама” (Мінск), галоўныя суддзі у матчы з “Лакаматывам” не фіксавалі грубыя парушэнні сапернікаў. У той жа час за меншыя парушэнні суддзі выдалялі гульцоў мінскага “Дынама” з лёду. Праца суддзяў пакінула уражанне “падвоеных стандартаў”, піша сайт ХК “Дынама”. Мінскае “Дынама” спадзяецца на хуткі адказ Лігі наконт судзейства ў гульні з “Лакаматывам”.
Нагадаем, гульня з яраслаўскім клубам скончылася перамогай “Лакаматыва” з лікам 3:2. Дзве шайбы яраслаўскія хакеісты закінулі пасля дзіўных выдаленняў дынамаўцаў.
Нагадаем, гульня з яраслаўскім клубам скончылася перамогай “Лакаматыва” з лікам 3:2. Дзве шайбы яраслаўскія хакеісты закінулі пасля дзіўных выдаленняў дынамаўцаў.