ХК "Дынама-Шыннік" не будзе заяўляцца ў экстралігу чэмпіянату Беларусі

Па яго словах, якія перадае БЕЛТА, мінскі хакейны клуб нават не разглядаў варыянт заяўкі сваёй даччынай каманды ў экстралігу. Суботкін адзначыў, што ў клуба папросту няма грошай на ўдзел у экстралізе.



Пра верагоднасць заяўкі бабруйскага "Дынама-Шынніка" ў экстралігу гаварылася на нядаўнім паседжанні выканкама Федэрацыі хакея Беларусі.



Аднак у гэтым сезоне, як і ў мінулым, "Дынама-Шыннік" выступіць толькі ў Моладзевай хакейнай лізе.



Фота — hcdinamo.by