Хлопцы з Жыткавічаў праехалі на таксоўцы 100 кіламетраў і не заплацілі

Да крымінальнай адказнасці могуць быць прыцягнутыя два жыхары горада Жыткавічы Гомельскай вобласці. Яны прыехалі ў горад на таксоўцы са Слуцка Мінскай вобласці і не расплаціліся з кіроўцам. Пасажырам удалося ўцякчы, аднак іх асобы ўдалося аператыўна ўстанавіць.

Імі аказаліся маладыя людзі 1979 і 1981 гадоў нараджэння. Супраць іх распачатая крымінальная справа.

БелаПАН