Хуліганы ледзь не спалілі аўтобус у Гомелі і пагражалі кандуктарцы (відэа)
П'яная кампанія спачатку гучна абмяркоўвала іншых пасажыраў, а пасля нецвярозыя хлопцы пачалі падпальваць газ з балона для запраўкі запальнічак.
Калі ў паветры заскакалі языкі полымя, кандуктарка выклікала міліцыю. Пакуль праваахоўнікі ехалі, пачалася штурханіна, хуліганы спрабавалі выламаць дзверы. Іх затрымалі, праходзіць разбіральніцтва.
Цяпер вырашаецца, што чакае п'яных пасажыраў: адміністрацыйная ці крымінальная адказнасць, інфармуе прэс-служба міліцыі Гомельскай вобласці.
Фота — Fotolia, відэа — АНТ