"Ідэолаг" забараніў прэзентацыю краязнаўчай кнігі слонімскага настаўніка
Прэзентацыю краязнаўчай кнігі слонімскага настаўніка-пенсіянера Мікалая Ракевіча забараніў ідэалагічны аддзел Слонімскага райвыканкама. Кнігу з назвай “Радзімы кут мой” аўтар выдаў саматугам накладам у некалькі дзесяткаў асобнікаў. У ёй распавядаецца пра гісторыю вёсак Азярніцкага сельсавета. Прэзентацыю Мікалай Ракевіч планаваў правесці ў цэнтральнай бібліятэцы Слоніма. Аднак працаўнік ідэалагічнага аддзела Канстанцін Дзятчык знайшоў "крамолу" ў кнізе. Вось што ён распавёў у інтэрв'ю Еўрарадыё:
“Па-першае, кніга асабістага характару і, па-другое, некаторыя параграфы з пункту гледжання этыкі не адпавядаюць... Мне хапіла таго, што я перад ім яе пралістаў і часткова прачытаў, і зрабіў такую выснову”.
Сам Мікалай Ракевіч лічыць, што прычынай забароны стаў не змест кнігі, а яго шматгадовая грамадская дзейнасць (у 1990-я ён ачольваў слонімскі БНФ).
Ракевіч: “Відаць, гэта мая грамадская дзейнасць, мае погляды не супадаюць з некаторымі "светлымі" галовамі".