Ідуць пошукі лжэ-супрацоўніка ваенкамата, які рабуе ўдоваў ветэранаў
Махляра, які прадстаўляецца супрацоўнікам ваенкамата, шукаюць на тэрыторыі Брэсцкай вобласці. Ён ужо некалькі разоў завалодваў баявымі ўзнагародамі ветэранаў вайны. На працягу лютага міліцыя зафіксавала тры выпадкі: адзін у Пінску і два
- у Баранавічах. Сведкі кажуць, што мужчына 40-45 гадоў прыходзіў да
ўдоваў памерлых ветэранаў і прадстаўляўся супрацоўнікам мясцовага
ваенкамата, называў прозвішча і нумар кабінета.
Ён прасіў бабулек паказаць яму ўзнагароды, нібыта, гэтая праверка патрэбная для павелічэння пенсіі ўдовам. Пасля сыходу махляра некаторыя ўзнагароды знікалі. Паведамляецца, што злачынца завалодаў двума ардэнамі Вялікай Айчыннай вайны, ордэнам Чырвонага Сцягу, ордэнам Чырвонай Зоркі і медалём "Партызану Вялікай Айчыннай вайны".
Праваахоўныя органы шукаюць махляра і высвятляюць, якім чынам ён мог атрымаць інфармацыю пра ўдоваў ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны. Акрамя таго, зусім магчыма, што не ўсе ахвяры лжэ-супрацоўніка ваенкамата звярнуліся ў міліцыю.
БелаПАН