Інтэлектуалы і былыя еўрапейскія палітыкі заклікаюць ЗША "адрадзіць" NATO

Адміністрацыя Барака Абамы атрымала адкрыты ліст ад інтэлектуалаў і былых палітыкаў з краін Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы. Вацлаў Адамкус, Вацлаў Гавел, Лех Валенса, Аляксандр Квасьнеўскі ды іншыя заклікаюць ЗША "адрадзіць" NATO і ўзмацніць супрацоўніцтва Амерыкі з Еўропай. Аўтары ліста занепакоеныя тым, што амерыканская знешняя палітыка цяпер мала ўвагі ўдзяляе Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропе, нібыта, там вырашаныя ўсе праблемы. "Гэтая кропка гледжання перадчасная... сёння ў рэгіёне адчуваецца ўзрастаючая нервовасць", — пішуць аўтары. Яны адзначаюць змяншэнне ўплыву і папулярнасці Амерыкі ў іх краінах, слабасць NATO, пагрозы крызісу і Расіі. Паводле іх, людзі занепакоеныя: ці зможа NATO іх абараніць у выпадку чаго?

Інтэлектуалы і палітыкі лічаць, што надышоў час Еўропе і ЗША "паўторна інвеставаць у трансатлантычныя адносіны". Яны прапануюць, каб ЗША прадэманстравалі, што будуць і надалей цесна ўзаемадзейнічаць з кантынентам, прапануюць "адрадзіць" NATO, як "важнае звяно бяспекі паміж Злучанымі Штатамі і Еўропай", засцерагаюць ад адмовы разгортвання ў Еўропе сістэмы супрацьракетнай абароны.

Цалкам тэкст ліста можна паглядзець тут