Інтэрнэт-крамы змесцяць на сваіх сайтах падрабязныя звесткі пра кожны тавар

Інтэрнэт-крамы збіраюцца абавязаць размяшчаць больш інфармацыі пра тавар. У адпаведнасці з прынятай у першым чытанні новай рэдакцыі закону аб абароне правоў спажыўцоў, на сайтах Інтэрнэт-крамаў мусіць прысутнічаць інфармацыя пра кожны тавар: пра яго вытворцу, асноўныя спажывецкія ўласцівасці, гарантыйныя тэрміны, кошт, умовы дастаўкі.

Міністр гандлю Аляксандр Іванкоў лічыць, што гэтае новаўвядзенне вельмі важнае з-за павелічэння аб’ёмаў продажаў у Беларусі праз Інтэрнэт-крамы.

У мэтах забеспячэння аднолькавых умоваў айчынных і замежных тавараў прапануецца распаўсюдзіць дзеянне нацыянальных стандартаў у частцы гарантыйных тэрмінаў на ўсе тавары, якія рэалізуюцца на тэрыторыі Беларусі, незалежна ад месца іх паходжання.

АФН