“Іронію лёсу. Працяг” будуць паказваць у мінскіх кінатэатрах увесь год
Мастацкі фільм “Іронія лёсу. Працяг” будуць паказваць у мінскіх кінатэатрах увесь год. Пра гэта Еўрарадыё паведаміў дырэктар “Кінавідэапракату” Васіль Коктыш. Зараз стужка вяртаецца ў “Бярэсце”, у канцы студзеня яна зноў з’явіцца ў "Аўроры" і іншых цэнтральных кінатэатрах.
Васіль Коктыш: “Фільм - безумоўны лідэр гэтага году. Ужо сёння “Іронія лёсу-2” пабіў рэкорд “Піратаў Карыбскага мора”, якія былі лідэрамі мінулага года”.
Мяркуецца, што цягам пракату фільм наведаюць каля 200 тысяч чалавек. Коктыш кажа, што ён будзе дэманстравацца да таго часу, пакуль будзе попыт. Ужо вядома, што яго абавязкова пакажуць у мінскіх кінатэатрах напярэдадні наступнага Новага года.