Ірына Ятчанка няўдала выступіла на чэмпіянаце свету ў Японіі, яна толькі 10-я

Беларуская спартсменка Ірына Ятчанка няўдала выступіла ў фінале штурхання дыску на чэмпіянаце свету ў Японіі.
У лепшай з трох спробаў асноўных спаборніцтваў яна паслала снарад на 59 метраў 67 сантыметраў. А для працягу барацьбы за медалі ў складзе васьмёркі лепшых Ірыне быў неабходны кідок на 61 метр 18 сантыметраў. У выніку беларуска заняла толькі 10-е месца.   

Прессбол