Іспанская спартовая прэса піша пра беларускую баскетбольную зборную
"Хаця іспанская каманада пераважае ў лічбавым параўнанні, беларускі выдзяляюцца сваёй сілай. Упершыню зборныя сустрэнуцца ў бітве за сусветныя медалі, і таму "суцяшальны фінал" будзе як ніколі цікавым. Для абедзвюх зборных гульня значыць вельмі шмат. Яна значыць – зрабіць гісторыю", – гаворыцца ў артыкуле "Што важна – перамагчы сёння" самай папулярнай іспанскай газеты El País. Сайт Іспанскай федэрацыі баскетбола прыгадвае, што менавіта Беларусь
была прынцыповым супернікам іспанскай жаночай зборнай у заваяванні двух
апошніх медалёў – срэбра Еўропы ў Італіі ў 2007 і бронзы ў Латвіі ў 2009.
Тады Іспаніі ўдавалося перамагчы Беларусь з лікамі 70:54 і 63:56 адпаведна. "Таму расклад апошніх гульняў з нашым супернікам за першы медаль на сусветным спаборніцтве прыносіць добрыя ўспаміны", – гаворыцца ў артыкуле "Беларусь, супернік з добрымі ўспамінамі".
Іспанія, з свайго боку, зноўку стане для Беларусі "супернікам у адной з найбольш важнай гульняў ў сваёй гісторыі", дадае сайт Іспанскай федэрацыі баскетбола.
Іспанія, з свайго боку, зноўку стане для Беларусі "супернікам у адной з найбольш важнай гульняў ў сваёй гісторыі", дадае сайт Іспанскай федэрацыі баскетбола.