Іспыты ў ДАІ будуць праходзіць на гарадскіх вуліцах і аўтамагістралях
Дзяржаўтаiнспекцыя ўзмацнiла патрабаваннi да здачы практычнага іспыту на атрыманне пасведчання кiроўцы. Як паведамiў намеснiк начальнiка ўпраўлення ДАІ Беларусi Яўген Карповiч, прыкладна на пачатку снежня гэтага года набудзе моц новая рэдакцыя Палажэння аб прыёме квалiфiкацыйнага іспыту на атрыманне правоў.
Калi гэты дакумент будзе канчаткова зацверджаны кiраўнiком МУС, то здача практычнага іспыту будзе адбывацца ў асноўным толькi на гарадскiх вулiцах i на дарогах за межамi населеных пунктаў.
На пляцоўцы дастаткова будзе толькi крануцца з месца на пад’ёме. Уменне заязджаць заднiм ходам у гараж i дыяганальна паркавацца ДАІшнiкi правяраць не будуць. Увогуле, як паведамiў Яўген Карповiч, ДАI плануе зусiм адмовiцца ад практыкi здачы курсантамi iспытаў на пляцоўцы.
Бо звычайна аварыi, прычым з трагiчнымi наступствамi, нявопытныя кiроўцы ўчыняюць не падчас паркоўкi, заезду ў гараж цi пры крананнi з месца на пад’ёме, а ў момант руху на вялiкай хуткасцi па аўтамагiстралях, а таксама па вулiцах населеных пунктаў.
“Звязда”