Італія выказала зацікаўленасць у супрацоўніцтве з афіцыйнай Беларуссю
Перспектывы беларуска-італьянскага супрацоўніцтва ў галіне культуры абмеркаваны на рабочай сустрэчы міністра культуры Беларусі Паўла Латушкі з паслом Італіі ў Мінску Арнальда Абеці, паведаміла БелаПАН прэс-сакратар міністэрства Ганна Смольская. Паводле яе слоў, сустрэча адбылася 13 студзеня ў Мінску з ініцыятывы пасла.
Як адзначыла Смольская, удзельнікі перамоў разгледзелі падыходы да падпісання міжурадавага пагаднення аб культурным супрацоўніцтве, пытанні арганізацыі ў Італіі стажыровак беларускіх студэнтаў ВНУ сферы культуры і адпаведных спецыялістаў, а таксама ўзаемадзеяння ў галіне аховы і рэстаўрацыі гісторыка-культурнай спадчыны.
Арнальда Абеці падтрымаў ініцыятыву аб удзеле беларускіх мастакоў у Венецыянскай біенале сучаснага мастацтва летам 2011 года. Дыпламат таксама паведаміў пра шэраг мерапрыемстваў пасольства Італіі, запланаваных да рэалізацыі на працягу гэтага года.
Улічваючы зацікаўленасць бакоў у далейшым умацаванні беларуска-італьянскага культурнага супрацоўніцтва, суразмоўцы пацвердзілі неабходнасць яго развіцця па шырокім спектры пытанняў, сказала Смольская.