Ізраіль дазволіў заезд у Газу для двух грузавікоў з палівам у дзень
Сектор Газа / Reuters
Ізраіль паабяцаў дазволіць заезд у сектар Газа для двух бензавозаў у дзень. Ён пайшоў на гэту саступку пад ціскам ЗША. Кожныя два дні можна будзе завезці 140 тыс. літраў паліва, піша BBC.
Дзякуючы гэтым пастаўкам у Газе стане магчымым забеспячэнне людзей пітной вадой, а таксама падтрыманне працы каналізацыі. Частка паліва пойдзе на аднаўленне працы мабільнай сувязі і інтэрнэту.
Дамова была ўзгоднена некалькі тыдняў таму, але Ізраіль адкладаў яе рэалізацыю. Ізраільскія афіцыйныя асобы паведамілі ЗША, што паліва на поўдні Газы насамрэч не скончылася, і што ХАМАС валодае значнымі запасамі, якія не даходзяць да мясцовым жыхароў. Апроч таго, Ізраіль спрабаваў дамагчыся дамовы пра вызваленне захопленых тэрарыстамі закладнікаў.