Кацярына Карстэн выйшла ў фінал чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні
Беларуска Кацярына Карстэн выйшла ў фінал чэмпіянату свету па акадэмічным веславанні. Спаборніцтвы праходзяць у новазеландскім Карапіра, паведамляе БЕЛТА.
Беларуска стала найлепшай у сваім паўфінальным заездзе, пераадолеўшы 2000 м за 8 хвілінаў 6,95 сек. Пуцёўкі ў фінал атрымалі таксама чэшка Мірка Кнапкова (8 хв. 9,51 сек.) і новазеландка Эма Твіг (8 хв. 15,64 сек.), якія фінішавалі ўслед за Кацярынай Карстэн.
Двухразовая алімпійская чэмпіёнка і шасціразовая пераможца сусветных першынстваў Кацярына Карстэн з'яўляецца адзінай прадстаўніцай Беларусі на сусветным форуме.