Калгасная лабараторыя "выявіла" розную тлустасць у малацэ з аднаго вядра
Жыхарка Ганцавіцкага раёна Валянціна Ясько ўзяла малако з аднаго вядра, а лабарантам сказала, што яно ад розных кароў. Так яна вырашыла праверыць, як працуе калгасная лабараторыя, калі вызначае тлустасць малака, якое здаюць вяскоўцы. Лабаранты, праверыўшы малако, паведамілі жаныне, што тлустасць ва ўсіх пробах розная. Спадарыня Валянціна пайшла на такі эксперымент таму, што па 20 і болей літраў малака “зрэзалі” з малаказдатчыкаў у вёсках Палонь і Люсіна Ганцавіцкага раёна за 10 дзён нібыта з-за нізкай тлустасці. Так, старасце вёскі Палонь Валянціне Ясько недадалі грошай за 23 літры малака за 10 дзён. Кабета трымае дзве каровы і, па яе словах, не хоча, каб у яе "адбіралі" штомесяц 60-80 літраў малака.
Старшыня СВК "Цельшына" Аляксандр Амельяновіч лічыць, што вінаватыя самі людзі: некаторыя здаюць не малако, а перагон, з-за гэтага агульная тлустасць малака нізкая. Таму ў калгасе і “зразаюць” грошы з усіх вяскоўцаў.