Калінкавіцкія даяркі-чатырохтысячніцы займелі сваю эмблему

Сваю эмблему займелі даяркі-чатырохтысячніцы з Калінкавіцкага раёна. Іх сімвалам стала выява сімпатычных кароваў і даяркі, паведамляе "Народная газета".  Эмблема была зацверджаная на пасяджэнні клуба, у які ўваходзяць 40 даярак, што за год надойваюць ад каровы па 4000 кілаграмаў малака.