Каля 100 беларусаў штогод паміраюць ад наркатычнай перадазоўкі
У Беларусі афіцыйна зарэгістравана больш за 10 тысяч хворых на наркаманію. 1,5 тысячы з іх – гэта падлеткі, якім няма яшчэ і 16 гадоў. Сярод наркаманаў прыкладна столькі ж жанчын. Па звестках галоўнага нарколага Міністэрства аховы здароўя Уладзіміра Максімчука, медыкі сутыкаліся з выпадкамі, калі наркотыкі і псіхатропныя рэчывы ўжывалі дзець ва ўзросце меншым за 10 гадоў. А сярэднестатыстычны наркаман – гэта чалавек маладзешы за 30 гадоў, які мае сярэднюю адукацыю, беспрацоўны, без сям'і.
Паводле меркаванняў экспертаў, 10 тысяч хворых на наркаманію, якіх зарэгістравала Міністэрства аховы здароўя, гэта толькі вяршыня айсбергу. Насамрэч наркаманаў у Беларусі ў некалькі разоў больш.
"Комсомольская правда в Белоруссии"