Каля 300 чалавек эвакуявана з "замініраванага" чыгуначнага вакзала ў Гродна

Каля 300 чалавек было эвакуявана днём 25 студзеня з чыгуначнага вакзала ў Гродна пасля паведамлення невядомага пра тое, што будынак замініраваны. Пра гэта БЕЛАПАН паведаміў супрацоўнік аддзялення інфармацыі і грамадскіх сувязяў УУС Гродзенскага аблвыканкама Ігар Белазёраў Паводле яго слоў, сапёры ніякіх выбуханебяспечных прадметаў не выявілі. Затрымкі ў руху цягнікоў не было.

Пазней атрымалася устанавіць і затрымаць "тэлефоннага тэрарыста". Ім аказаўся п'яны 25-гадовы жыхар абласнога цэнтра. У адносінах да яго ўзбуджана крымінальная справа.