Каля 300 відаў прадукцыі не дапусцілі з пачатку года на беларускія прылаўкі
Каля 300 відаў прадукцыі не прайшлі з пачатку года абавязковую дзяржаўную гігіенічную рэгістрацыю ў Беларусі.
Пра гэта паведаміла намесніца міністра аховы здароўя Валянціна Качан падчас online канферэнцыі на сайце БЕЛТА.
Па яе словах, 97% забароненай для продажу прадукцыі прыйшлося на тавары імпартнай вытворчасці. Сюды трапілі прадукты дзіцячага харчавання, сокі, ёгурты, кансерваваная прадукцыя і г.д.
Прычына, па якой адмаўляюць у рэгістрацыі, не заўсёды звязаная з параметрамі бяспекі. Ёсць прадукты, што не праходзяць рэгістрацыю з-за хімічнага складу, у прыватнасці, па прычыне высокага ўтрымання бялку або цукру, патлумачыла Валянціна Качан.
“Мы для сябе ўсталявалі больш цвёрдыя нарматывы ў дачыненні да прадукцыі і, у прыватнасці, генна-мадыфікаваных кампанентаў у прадуктах харчавання. І сёння такіх нарматываў прытрымліваемся", — адзначыла намесніца міністра.