Каля аэрапорта "Мінск-2" сёння будзе здзейснены напад на аўтамабіль "асобы"
Узброены напад сёння будзе здзейснены на картэж аўтамабіляў, у якім перасоўваецца нейкая таямнічая "асоба". Пра гэта паведамляе газета "Звязда". Аднак гэта не папярэджанне пра запланаваны тэракт, а анонс другога этапа міжнародных спаборніцтваў прафесійных целаахоўнікаў, якія ўпершыню праводзяцца ў нашай краіне. У іх удзельнічае 10 каманд з Беларусі, Расіі і Украіны. Беларусь прадстаўляюць байцы спецпадраздзяленняў "Альфа", "Алмаз", а таксама каманда Службы бяспекі прэзідэнта.
Целаахоўнікі ўжо прадэманстравалі свае навыкі рукапашнага бою (на здымку). Сёння будзе выконвацца "комплексная тактычная задача". Па дарозе ад аэрапорта "Мінск-2" да вучэбнага цэнтра КДБ будуць рухацца аўтамабілі, у адным з якіх знаходзіцца чалавек, бяспеку якога забяспечваюць прафесійныя целаахоўнікі. Такія ж прафесійныя "бандыты" будуць здзяйсняць напады на картэж з засады.
У бліжэйшыя дні целаахоўнікі таксама прадэманструюць свае навыкі прафесійнай стральбы і экстрэмальнага кіравання аўтамабілем.
Фота - "Звязда"