Каля Дома ўраду ў Мінску затрымлівалі фотакарэспандэнта "БелГазеты"

Учора на непрацяглы час быў затрыманы фотакарэспандэнт недзяржаўнага тыднёвіка "БелГазета" Вадзім Заміроўскі.  У момант затрымання журналіст разам з калегам, імя якога не пажадаў агучыць, рабіў здымкі непадалёк ад Дома ўраду на плошчы Незалежнасці ў Мінску.

"Мы сапраўды здымалі каля Дома ўраду, і нас за гэта затрымалі", - пацвердзіў у гутарцы з прэс-службай БАЖ фотакарэспандэнт.

Паводле слоў Заміроўскага, супрацоўнікі службы бяспекі, спаслаўшыся на нейкую інструкцыю, прымусілі журналіста выдаліць з камеры зробленыя фотаздымкі, пасля чаго адпусцілі без складання пратаколу затрымання.