Каля Дзяржынска перакрылі трасу Мінск-Брэст, сёння там прызямляцца самалёты

Участак трасы Мінск-Брэст перакрыты сёння непадалёк ад Дзяржынска. Рух транспарту ад развязкі з дарогай Мінск-Дзяржынск і да развязкі з дарогай Мінск-Мікашэвічы закрыты з 9-й па 16-ю гадзіну.
Гэта звязана з вучэннямі “Захад-2009”, у межах якіх запланавана пасадка на трасу двух самалётаў: штурмавіка Су-25 і знішчальніка МиГ-29, інфармуе “Інтэрфакс-Захад”.