Каля мінскага чыгуначнага вакзала пабудуюць самую вялікую паркоўку
Самая вялікая ў Мінску шматузроўневая паркоўка будуецца побач з чыгуначным вакзалам. Адначасова ў ёй змогуць змясціцца паўтысячы аўтамабіляў. Паркоўку будуюць на вуліцы Бабруйскай у комплексе новага аўтавакзала
"Цэнтральны". Палова будынка, які расцягнецца больш чым на 200 метраў,
будзе адведзена пад пяціўзроўневы паркінг, інфармуе агенцтва
"Минск-Новости".