Каля мяжы затрымалі беларуса з самаробным дронам
Самаробны дрон / Памежны камітэт
8 чэрвеня ў Брэсцкім раёне каля мяжы памежнікі затрымалі грамадзяніна Беларусі. Мужчына меў пры сабе самаробны беспілотнік самалётнага тыпу і сродкі для яго запуску, паведамляе прэс-служба Памежнага камітэта.
У яго канфіскавалі дрон і камплектуючыя — для далейшага разбору. На мужчыну склалі адміністрацыйныя пратаколы за парушэнне памежнага рэжыму, за парушэнні правілаў выкарыстання паветранай прасторы і незаконныя дзеянні ў дачыненні да грамадзянскіх БПЛА. Яму пагражае штраф да 5850 рублёў (130 базавых велічыняў) і канфіскацыя беспілотніка.
Яшчэ аднаго беларуса з дронамі затрымалі 9 чэрвеня. Жыхар горада Ліды вёз з Еўрасаюза праз пункт пропуску Брузгі два беспілотнікі. Гродзенскія памежнікі канфіскавалі лятальныя апараты, праводзяцца далейшае разбіральніцтва.
Ад пачатку 2026 года памежнікі выявілі 12 фактаў незаконнага ўвозу дронаў з тэрыторыі краін ЕС, а таксама выпадкі іх захоўвання і выкарыстання ў Беларусі. Фізічным асобам у нашай краіне забаронена не толькі карыстацца, але і захоўваць у сябе беспілотнікі — адпаведны ўказ Лукашэнка прыняў яшчэ ў верасні 2023 года.