Каля паловы справаў былых партыйных архіваў Беларусі не рассакрэчаныя

У Беларусі ад пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя са справаў былых партыйных архіваў рассакрэчана, у тым ліку пераведзена на абмежаваны допуск, каля 1,4 млн спраў. Агулам жа засакрэчаныя былі 2,7 млн справаў. То бок, рассакрэчана крыху больш за палову.  Па словах супрацоўніка Міністэрства юстыцыі Ўладзіміра Крука, рассакрэчаныя дакументы шырока публікуюцца ў дакументальных выданнях, падрыхтаваных беларускімі архівістамі, дэманструюцца на гісторыка-дакументальных выставах рознай тэматыкі, выкарыстоўваюцца ў інфармацыйных мерапрыемствах у Беларусі і за яе межамі.

БЕЛТА