Каля Пінска затрымалі больш за тону кантрабанднага адзення на 200 мільёнаў

У Пінскім раёне супрацоўнікі мытні сумесна з пагранічнікамі затрымалі больш за тону кантрабанднага адзення на 200 мільёнаў рублёў, паведамляе Белтэлерадыёкампанія. Тавар турэцкай вытворчасці ўвозілі ў Беларусь з тэрыторыі Украіны. Да перавалкі праз мяжу груз захоўваўся ў адным з хлявоў бліжэйшай вёскі. Акрамя канфіскацыі ўладальніку пагражае штраф.