Каля Салігорскага калійнага камбіната набралося больш за 800 млн тон адкідаў

Больш за 800 млн тон адкідаў назапасілася каля Салігорскага калійнага камбіната. Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі Аляксандр Апацкі. Агулам на сённяшні дзень у Беларусі налічваецца 856 млн тон усіх адкідаў. Штогадовая колькасць адкідаў ад вытворчасці Салігорскага калійнага камбіната складае 25 млн тон.

"Інтэрфакс"