Каля Вільні дзейнічала сакрэтная турма для баявікоў "Аль-Каіды"

Сакрэтная турма дзейнічала на тэрыторыі Літвы каля Вільні. У яе пасля тэрактаў 11 верасня 2001 года ЦРУ перапраўляла палонны', якія падазраваліся ў сувязях з міжнароднай тэрарыстычнай групоўкай "Аль-Каіда". Пра гэта паведаміла амерыканская тэлекампанія АВС.
Паводле яе звестак, у турме на Віленшчыне было да васьмі палонных, якія знаходзіліся там больш за 12 месяцаў да канца 2005 года. Пасля гэтых людзей перавялі ў іншыя краіны. Журналісты АВС грунтуюць сваю версію на змесце бартавых журналаў, паводле якіх самалёты ЦРУ ў той час неаднаразова прызямляліся ў Літве.

ИТАР-ТАСС адзначае, што раней стала вядома, што падобныя часовыя турмы дзейнічалі ў Тайландзе, Румыніі, Польшчы, Марока і Афганістане.