Каманда Някляева будзе шукаць выкрадзенага Міхася Пашкевіча праз міліцыю

Давераная асоба кандыдата ў прэзідэнты Уладзіміра Някляева Міхась Пашкевіч нечакана знік. Яго тэлефон не адказвае. Пра гэта Еўрарадыё паведаміла прэс-сакратарка кандыдата Юлія Рымашэўская.  Рымашэўская: “Усё, што мы ведаем – гэта, што ён выклікаў таксоўку. Але ў таксоўку саму ён ужо не патрапіў. То бок, яго каля 10 гадзін раніцы, калі ён выходзіў з хаты, каб ехаць у штаб – на гэтым этапе яго затрымалі. Сведкаў гэтаму, я так разумею, няма. Мы зараз збіраемся ехаць у міліцыю, пісаць заяву ці то пра знікненне, ці то пра выкраданне”.

Рымашэўская дадала, што пра таксоўку яны даведаліся ад сябра Пашкевіча, які знаходзўся ў яго ў гасцях.