Камітэт дзяржкантролю арыштаваў 27 кватэраў мінскага бізнэсоўца
Дэпартамент фінансавых расследаванняў (ДФР) Камітэта дзяржаўнага кантролю (КДК) Беларусі наклаў арышт на 27 кватэраў. Яны належаць дырэктару прыватнай фірмы, на якога распачатая крымінальная справа, паведамляе "Інтэрфакс". Дарэчы, чыноўнікі дзяржкантролю ўдакладнілі, што крымінальныя справы распачатыя на дырэктараў двух прыватных фірмаў, якія пры рэалізацыі нафтапрадуктаў ухіліліся ад выплаты падаткаў і збораў у адмыслова буйным памеры — на суму больш за 10 млрд рублёў.
Кватэры арыштаваныя ў кошт пакрыцця шкоды, нанесенай дзяржаве. Акрамя гэтага накладзены арышт на грашовыя сродкі ў суме больш за 1 млрд рублёў. У рамках гэтай крымінальнай справы прыпынілі аперацыі па разліковых рахунках 10 ілжэпрадпрымальніцкіх структураў.