Камунальнікі выбіваюць грошы з даўжнікоў з дапамогай тэлефоннага робата

Віцебскія камунальнікі заняліся “тэлефонным тэрарызмам”. Тэрарызуюць яны тых, хто не плаціць за кватэру.
Нумар неплацельшчыка заносяць ў базу дадзеных аўтаматызаванай сістэмы апавяшчэння, і тры-чатыры разы на дзень у яго кватэры раздаецца званок.

Аўтамат пракручвае стужку з напамінам пра тое, што за камунальныя паслугі ўсё ж такі трэба плаціць, і пажадана ў вызначаны тэрмін.

Як распавялі ў Першамайскім ЖРЭТ, дзе выкарыстоўваюць новаўвядзенне, часам жыхары спрабуюць і лаяцца, і скардзіцца, але ж плацяць! 20 мільёнаў, што ЖРЭТ выдаткаваў на абсталяванне новай сістэмы, ўжо акупіліся. І наогул, з трох раёнаў Віцебска тут самая невялікая запазычанасць – крыху больш за палову мільярда рублёў.