Канаплёў: Патрэбны неабмежаваны ўдзел легіянераў у гандбольным чэмпіянаце
Старшыня Беларускай федэрацыі гандбола Уладзімір Канаплёў выступае за неабмежаваны ўдзел легіянераў у беларускім гандбольным чэмпіянаце.
"Я за тое, каб прыязджала больш разумных, таленавітых гульцоў. Нашы побач з імі будуць вучыцца", — заявіў ён на пасяджэнні выканкама федэрацыі. Канаплёў адхіліў прапанову галоўнага суддзі спаборніцтваў Аляксандра Грэчына аб увядзенні платы за ўдзел легіянера ў чэмпіянаце ў памеры 100 еўра.
Як зазначыў Грэчын, працэс вяртання беларускіх гульцоў на радзіму завершаны, і цяпер неабходна "рэзка ўзмацняць трэніровачны працэс" і "інтэнсіфікаваць гульнявую падрыхтоўку маладых гандбалістаў".
Чакаецца, што ў наступным чэмпіянаце возьмуць удзел па дзевяць жаночых і мужчынскіх каманд. Прапаноўваецца заявачны ўзнос для мужчынскіх каманд у памеры 4.500 еўра, жаночых — 3.800. БелаПАН нагадвае, што першынство стартуе ў верасні.