Канцлер Нямеччыны Ангела Меркель аб'явіла пра стварэнне новай кааліцыі

Аб стварэнні парламенцкай кааліцыі ХДС/ХСС і Свабоднай дэмакратычнай партыі аб'явіла канцлер Нямеччыны Ангела Меркель. У новым парламенце яна будзе валодаць нязначнай большасцю галасоў (324 з 598 месцаў).
Перамовы аб новай кааліцыі распачнуцца ў панядзелак. Нагадаем, на выбарах блок ХДС/ХСС атрымаў перамогу, яго галоўныя сапернікі сацыял-дэмакраты прызналі сваё паражэнне, паведамляе РИА "Новости".