Кандыдат ў дэпутаты Берніковіч заклікае "губернатара" зняцца з выбараў
Кандыдат ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Яраслаў Берніковіч распаўсюдзіў адкрыты ліст, у якім прапануе свайму канкурэнту, старшыні аблвыканкаму губернатару Віцебшчыны Уладзіміру Андрэйчанку, адмовіцца ад удзелу у выбарах. Падрабязнасці гэтай ініцыятывы даведалася нашая карэспандэнтка Ядвіга Сташэўская:
"Паводле спадара Берніковіча, старшыня аблвыканкаму мае адмовіцца ад удзелу ў выбарах таму, што ім быў дапушчаны шэраг парушэнняў Выбарчага Кодэксу. У прыватнасці, Яраслаў Берніковіч згадвае выкарыстанне Ўладзімірам Андрэйчанкам адміністрацыйнага рэсурсу пры распаўсюдзе ўлётак і іншых агітацыйных матэр’ялаў".
Акрамя адкрытага ліста, што размешчаны на сайце westki.info, Яраслаў Берніковіч накіраваў тры заявы ў акруговую выбарчую камісію, у якіх абгрунтоўвае прапанову адмяніць рашэнне аб рэгістрацыі "губернатара" Віцебскай вобласці ў якасці кандыдата ў дэпутаты.