Кандыдат у мэры Нью-Ёрка папрасіў прабачэння за свае непрыстойныя фота

Гэтае прызнанне прагучала праз два гады пасля таго, як Уінер праз такі ж скандал быў вымушаны пакінуць кангрэс ЗША, адзначае ВВС.



Жанчына, чыё імя не называецца, распавяла СМІ, што летась яна перапісвалася з Уінерам у інтэрнэце і абменьвалася з ім інтымнымі фатаграфіямі. Іх анлайн-адносіны працягваліся паўгода. Па словах жанчыны, Уінер выкарыстоўваў псеўданім "Небяспечны Карлас".



48-гадовы Уінер лічыўся вядучым прэтэндэнтам сярод дэмакратаў на пасаду нью-ёркскага мэра. Ён заявіў, што "вельмі шкадуе" пра гэтыя падзеі, але не збіраецца пакідаць перадвыбарную кампанію. Выбары мэра пройдуць у Нью-Ёрку ў лістападзе.



Фота — Reuters