Кандыдата ў дэпутаты Віталя Каратыша на месяц адпусцілі з войска
Вайскоўца Віталя Каратыша на месяц адпусцілі з ракетнай часткі ў Асіповіцкім раёне, дзе ён праходзіў тэрміновую службу. Справа ў тым, што яго зарэгістравалі кандыдатам у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў і ён будзе балатавацца па Лунінецкай выбарчай акрузе.
Вось што распавёў Віталь Каратыш у інтэрв'ю Еўрарадыё:
"Я сапраўды спадзяваўся і разлічваў на сумленне сваёй акруговай выбарчай камісіі і на сумленне кіраўніцтва часткі. Кіраўніцтва часткі пайшло насустрач. Мне адразу ж аформілі дакументы, як толькі прыйшла інфармацыя з выбарчай камісіі, што я - кандыдат. Яны адразу ж, у адпаведнасці з законам, прынялі рашэнне і адпусцілі мяне з вайсковай часткі".
Адзначым, што Каратышу 24 гады, ён мае вышэйшую адукацыю па спецыяльнасці "дзяржаўнае кіраванне". Віталь Каратыш паспеў здаць дакументы ў выбарчую камісію літаральна напярэдадні прызыву ў войска. Нават ваенком даў зразумець, што тут відавочная "палітыка".
Каратыш паспеў адслужыць месяц і кажа, што адносіны да яго ў частцы былі цудоўныя. Аднак туды ён можа ўжо і не вярнуцца, калі стане дэпутатам.
Супернікаў на выбарах у Віталя Каратыша трое: дзеючая дэпутатка, настаўнік і юрыст вайсковай часткі. Аднак ён верыць у сваю перамогу:
"У любым выпадку я разлічваю толькі на перамогу і ўсёроўна лічу сябе лепшым кандыдатам".
Фота - michalevic.livejournal.com