Кандыдаты панясуць аўдыёапаратуру на Плошчу на ўласных руках

Уладзімір Някляеў, прыйшоўшы галасаваць на свой выбарчы ўчастак, адмыслова сапсаваў бюлетэнь. Кандыдат у прэзідэнты напісаў на ім "Новыя выбары без Лукашэнкі". Бюлетэнь ён забраў з сабой. Палітык заклікаў усіх, хто мае магчымасць, прыйсці да 19-й гадзіны офісу кампаніі "Гавары праўду" ў Мінску (вул.Няміга, 42). Рэч у тым, што невядомыя выкралі Міхася Пашкевіча, давераную асобу кандыдата. Менавіта Пашкевіч мусіў арганізаваць дастаўку апаратуры на Плошчу. Цяпер кандыдаты панясуць аўдыёапаратуру на Плошчу на сваіх руках. Але ім спатрэбіцца і дапамога ўсіх ахвотных.