Кандыдаты Партыі БНФ у электронных СМІ будуць тлумачыць партыйную пазіцыю
Кандыдаты ў дэпутаты ад Партыі БНФ не будуць браць грошы на друк улётак, каб пасля іх не вяртаць дзяржаве. Як вядома, Партыя БНФ прыняла рашэнне зняць сваіх кандыдатаў у дэпутаты з выбараў у Палату прадстаўнікоў. Гэта адбудзецца 23 верасня, за пяць дзён да выбараў. Аднак, як паведаміў Еўрарадыё намеснік старшыні партыі Віктар Івашкевіч, кандыдаты ўсё ж будуць весці агітацыю і для гэтага Партыя БНФ "вынайдзе свае рэсурсы":
"У сувязі з тым, што мы вырашылі, што нашыя кандыдаты будуць здымацца, нашыя матэрыялы не будуць несці на сабе папулярызацыю персон кандыдатаў, яны будуць тлумачыць пазіцыю партыі".
Аднак бясплатны тэле- і радыёэфір фронтаўцы збіраюцца выкарыстаць.
Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі Анатоль Лябедзька лічыць, што ўпершыню ў апазіцыі з'явілася магчымасць "забраць у Лукашэнкі" каля 80 тысяч долараў (кожны кандыдат атрымлівае каля 800 долараў ) і выкарыстаць на працу з людзьмі:
"Ідэальны варыянт - выкарыстаць грошы і захаваць аўтаномнасць у прыняцці рашэнняў для нашых кандыдатаў. Таму ёсць тут і свае плюсы, і свае мінусы".