Кандыдаты ў дэпутаты атрымаюць да 5 хвілін бясплатных радыёвыступаў

Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў атрымаюць да 5 хвілін бясплатнага эфіру на радыё. Пра гэта паведаміў сёння сакратар Цэнтравыбаркаму Мікалай Лазавік. Як інфармуе БЕЛТА, кандыдаты ў дэпутаты Мінскага гарадскога і абласнойга саветаў дэпутатаў змогуць выступіць на радыёстанцыі "Сталіца", а кандыдаты ў дэпутаты іншых абласных расаветаў скарыстаюцца эфірам абласных тэлерадыёкампаній. Кандыдаты ў дэпутаты мясцовых саветаў базавага ўзроўню выступяць у праграмах раённага або гарадскога радыё.

Кіраўніцтва радыёвяшчальных СМІ павінна падаць у выбаркамы агульны ліміт часу для кандыдатаў, а выбаркамы ў сваю чаргу па выніках лёсавання вызначаць час і дату эфіру.

Мікалай Лазавік адзначыў, што кожны з дэпутатаў самастойна вызначае змест свайго выступу.