Канфіскавана больш за паўтары тоны кантрабанднага жэлаціну
У жыхара Кобрынскага раёна канфіскавана больш за паўтары тоны кантрабанднага жэлаціну. Як паведамілі ў аддзеле па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кобрынскага РАУС, прадукцыя Магілёўскага жэлацінавага завода была знойдзена 1 лютага супрацоўнікамі гэтага аддзела ў вёсцы Барысаўка.
Кантрабандны тавар знайшлі ў хаце 47-гадовага мужчыны. Вясковец не змог прад'явіць дакументаў, якія пацвярджалі б легальнасць набыцця жэлаціну.
На думку аператыўнікаў, хутчэй за ўсё, тавар прызначаўся для перапраўкі ва Украіну. Не выключана, што там ён мог быць расфасаваны, а затым "пастаўлены" назад у Беларусь для рэалізацыі.