Канкардат між Беларуссю і Ватыканам могуць падпісаць ужо сёлета
У Мінску адбылася сустрэча Мітрапаліта Рымска-каталіцкай царквы ў Беларусі Тадэвуша Кандрусевіча і кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі. Падчас сустрэчы яны абмеркавалі пытанні ўзаемадзеяння касцёла і дзяржавы. Пра гэта Еўрарадыё распавёў прэс-сакратар Беларускай рыма-каталіцкай царквы ксёндз Аляксандр Амяльчэня.
Амяльчэня: "Гэта была вельмі канструктыўная сустрэча. Нефармальная, але практычная, хоць і святочная. Былі абмеркаваныя пытанні па ўзаемадзеянні дзяржавы і каталіцкага касцёла ў Беларусі. І некаторыя пытанні непасрэдна дзейнасці каталіцкага касцёла тут, у Беларусі".
Мітрапаліт Кандрусевіч выказаў надзею, што пагадненне паміж Беларуссю і Рыма-каталіцкай царквой будзе падпісанае ўжо сёлета.
На сустрэчы таксама закранаўся лёс будынкаў Бернардынскага касцёла і манастыра ў Мінску. Нагадаем, што на яго месцы мяркуецца пабудаваць гатэль.