Канстанцін Жукоўскі: Я прапанаваў міліцыянту дапытаць майго сабаку
У розных раёнах Беларусі міліцыянты тэлефануюць актывістам дэмакратычнага руху і прапануюць ім даць тлумачэнні пра тое, дзе яны былі ў ноч на 4 ліпеня. Учора раніцай міліцыянт патэлефанаваў і гомельскаму актывісту Канстанціну Жукоўскаму.
Пра сваю размову з супрацоўнікам крымінальнага вышуку Еўрарадыё распавёў Канстанцін Жукоўскі:
"Прыйдзіце да нас, трэба пагаварыць па вядомых вам падзеях". Я кажу: "Якія падзеі мне вядомыя?". "Ну вы ведаеце", - кажа ён. "Што я ведаю?". "Ну мінскія выбухі..".
Жукоўскі параіў даслаць позву аформленую ў адпаведнасці з заканадаўствам. Міліцыянт беспаспяхова пераконваў яго прыйсці і адказаць "на чатыры пытанні... у сувязі з правядзеннем следчых дзеянняў". Праз некалькі гадзінаў позва была ўжо ў актывіста.
Вось што кажа Жукоўскі:
"Я з ім раней ужо сутыкаўся, гэты міліцыянт сведчыў супраць мяне ў судзе. Я яму сказаў: "У позве напісана "бяседа", дык вось мне з вамі "бяседаваць" непрыемна, вы ж супраць мяне ў судзе сведчылі... Я яму параіў выклікаць па гэтай позве майго сабаку".