Кантралёры правяралі гістарычныя мясціны на Піншчыне і Століншчыне
Супрацоўнікі пінскага міжраённага Камітэту дзяржкантролю правялі рэйдавую праверку гістарычных месцаў у Пінскім і Столінскім раёнах. Правяраючых цікавіла стан патэнцыйных турыстычных аб’ектаў. Карціна атрымалася не вельмі радаснай. Амаль паўсюль аўтэнтычныя пабудовы замяняюцца навабудамі і муляжамі. Некаторыя помнікі архітэктуры, напрыклад яўрэйская сінагога ў Століне, пераўтвораны ў сметнікі. У былых магнацкіх парках, напрыклад, каля Давыд-Гарадку і Беражнога, высякаюцца экзатычныя дрэвы, якія прывозілі з розных куткоў свету. Пра прыбіральні, прыдарожны і гатэльны сервіс можна толькі марыць.
Высновы праверкі супрацоўнікі пінскага КДК давядуць на абласной нарадзе, якая будзе прысвечана тэме развіцця аграэкатурызма ў Брэсцкім рэгіёне.
Высновы праверкі супрацоўнікі пінскага КДК давядуць на абласной нарадзе, якая будзе прысвечана тэме развіцця аграэкатурызма ў Брэсцкім рэгіёне.