Карэйскі спадарожнік транслюе на зямлю песні пра Кім Чэн Іра і Кім Ір Сэна
Спадарожнік, запушчаны ў нядзелю КНДР, перадае на ўвесь свет песні пра паўночнакарэйскіх правадыроў Кім Ір Сена і Кім Чэн Іра у доказ поспеху вываду яго на арбіту.
Як паведамляе Цэнтральнае тэлеграфнае агенцтва Карэі, на спадарожніку ўсталяваная вымяральная і тэлекамунікацыйная апаратура, і ён паспяхова рухаецца па арбіце Зямлі.
Рашэнне Пхеньяна аб запуску ракеты прывяло да напружанасці ў рэгіёне і гарачых дэбатаў у міжнароднай супольнасці. Шэраг краін, у тым ліку Японія, ЗША і Паўднёвая Карэя, занепакоеныя тым, што Пхеньян такім чынам плануе выпрабаваць міжкантынентальную балістычную ракету, здольную несці ядзерны зарад.
Генеральны сакратар ААН Бан Кі Мун выказаў шкадаванне ў сувязі з запускам ракеты КНДР. У нядзелю Савет бяспекі ААН збярэцца на экстраныя кансультацыі, інфармуе агенцтва “РИА Новости”.