Карніленка: Брэсан у зборнай? Няхай сабе, я ж не расіст! (фота)
Федэрацыя футбола ўзганародзіла лепшых беларускіх футбалістаў года. Сяргей Карніленка атрымаў вялікі чырвоны пакунак і задавальненне, міні-футбаліст Папоў — ровар, бразілец Брэсан — беларускі пашпарт, але галасаваць не пойдзе. А лепшы футбаліст года Юрый Жаўноў на цырымонію не паспеў праз нялётнае надвор'е ў Афінах. Глядзіце фотарэпартаж Еўрарадыё з "Зорнага мячу 2010":

У залі з'явіліся легендарныя гульцы і трэнеры Веніямін Арзамасцаў і Эдуард Зарэмба. Акрамя іх, узнагаорды ад федэрацыі футбола атрымаў Міхаіл Мустыгін і яшчэ цэлы шэраг вядомых у мінулым беларускіх футбалістаў.
Футбалісты БАТЭ сабралі большасць персанальных намінацыяў, а трэнерам года стаў настаўнік барысаўчан Віктар Ганчарэнка.
Форварда зборнай Беларусі і казанскага "Рубіну" Сяргея Карніленку АБФФ адзначыла адмысловым прызам імя Аляксандра Пракапенкі "За футбольны талент і самааддачу ў гульні за Беларусь". Пасля цырымоніі нападаючы прызнаўся, што лічыць 2010 год вельмі ўдалым ва ўсім, што датычыцца яго футбольнай кар'еры. Акрамя, хіба што, гульняў за нацыянальную зборную...
Таксама Карніленка прызнаўся, што не бачыў ніводнай гульні з удзелам "новага беларуса" Рэнана Брэсана. Нагадаем, падчас старшыня федэрацыі футбола Генадзь Нявыглас паведаміў, што 17 снежня Брэсан атрымаў беларускае грамадзянства і, пасля так званага "карантыну", зможа абараняць колеры зборнай Беларусі. "Брэсан у зборнай Беларусі? Няхай сабе, я ж не расіст!" — адкаментаваў падзею Карніленка.

Галоўная сенсацыя цырымоніі, бразільскі беларус Рэнан Брэсан:
Фота: Павел Свярдлоў.