Кашэрныя прысмакі ад бабруйскіх вытворцаў у Ізраілі не запатрабаваныя
Кашэрныя прысмакі не будуць выпускацца ў Бабруйску. Бабруйскаму заводу “Чырвоны харчавік” не ўдалося ўзгадніць гэтую ідэю з ізраільскімі духоўнымі лідэрамі. Хоць задума і здабыла падтрымку ў беларускай габрэйскай дыяспары, пакуль што пад усімі дакументамі нестае неабходных подпісаў. Завод меркаваў наладзіць вытворчасць для ізраільскага рынку асаблівага віду зефіру. Зараз невядома, ці атрымаецца рэалізаваць гэты праект, але ніякай дынамікі ў справе пакуль няма.
Між іншым, гандаль звычайнымі, некашэрнымі прысмакамі з Ізраілем ішоў добра на працягу пяці гадоў. Але, як паведаміў намеснік дырэктара заводу па камерцыйных пытаннях Сяргей Трыбой, сертыфікат кашэрнасці коштам некалькі тысяч долараў, які быў у завода амаль год, не зацікавіў ізраільскіх спажыўцоў. “На цяперашні момант няма запатрабаванняў на такую прадукцыю з боку Ізраіля”, - кажа сп.Трыбой.
У 2010 годзе сертыфікат проста не быў працягнуты, таму што на яго няма ніякага попыту.