Кастусёў рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў выбараў несапраўднымі

Былы кандыдат у прэзідэнты Рыгор Кастусёў паведаміў БелаПАН, што рыхтуе заяву ў ЦВК аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі. Заяву Кастусёў ужо падпісаў, аднак да яе неабходна падрыхтаваць дадатак, які пацвярджае факты парушэнняў, што былі зафіксаваны ў працэсе выбарчай кампаніі, падкрэсліў Кастусёў. Паводле слоў палітыка, над зместам дадатку працуюць каманды ўсіх былых кандыдатаў у прэзідэнты. Юрысты павінны закончыць гэтую работу сёння 22 снежня, адзначыў Кастусёў.

Чакаецца, што заява аб прызнанні вынікаў прэзідэнцкіх выбараў несапраўднымі паступіць у ЦВК сёння.