Казулін можа ўзмацніць пазіцыю тых, хто выступае за байкот — палітолаг
Вызваленне Аляксандра Казуліна не палепшыць становішча Аб’яднаных дэмакратычных сілаў напярэдадні парламенцкіх выбараў. Наадварот, гэта можа надаць вагі тым, хто выступае за байкот. Такое меркаванне ў размове з Еўрарадыё выказаў палітолаг Юрый Чавусаў. “Яго вызваленне — магчымая крыніца дэстабілізацыі, бо мы ведаем спадара Казуліна як палітыка імпульсіўнага. Я не выключаю, што зараз вызваленне Казуліна надасць вагі той плыні ў дэмакратычных сілах, якая выступае за байкот парламенцкіх выбараў”.
На думку палітолага, вызваліўшы Аляксандра Казуліна, улады могуць дамагчыся адразу дзвюх мэтаў: значная колькасць апазіцыянераў выступіць за байкот, а, па-другое, афіцыйны Мінск праз вызваленне палітвязняў палепшыць адносіны з Захадам.