КБ "Сухой": прычына аварыі беларускага самалёта — "незаконная мадэрнізацыя"
Прычынай авіякатастрофы беларускага знішчальніка Су-27 падчас авіяшоў у Польшчы можа быць няправільная праца авіяцыйнага бартавога абсталявання машыны. Аб гэтым расійскай газеце "Известия" паведамілі ў канструктарскім бюро "Сухой". Гэтую версію пацвярджаюць і дадзеныя перамоваў саміх лётчыкаў з дыспетчарскім пунктам аэрадрома. "На відэаздымцы добра відаць, як пасля выканання фігуры вышэйшага пілатажу пілот спрабуе ўключыць фарсаж, — паведаміла крыніца выдання. — На нейкі момант дым з рухавікоў стаў гусцейшым, але потым стаў бляднейшым за звычайны... Машыне проста не хапіла цягі, і яна абрынулася на зямлю".
У "Сухом" лічаць, што прычына аварыі заканамерная. Мінск даўно займаецца няўзгодненай з асноўнай кампаніяй (маскоўскай) мадэрнізацыяй авіятэхнікі ў разліку на пакупнікоў у краінах трэцяга свету (гэта значыць ставіць абсталяванне на свой страх і рызыку), пішуць "Известия". Тая ж крыніца ў канструктарскім бюро адзначае: "У машыны няправільна спрацавала авіёніка, і пілоты згубілі кантроль за працай рухавіка".